Вы тут

Мішэля Плаціні вызвалілі з-пад варты


Яго адпусцілі ў ноч на сераду. Плаціні затрымалі з-за карупцыйнага скандалу, звязанага з правам Катара на правядзенне чэмпіяната свету па футболе ў 2022 годзе, піша nn.by.


Раней экс-прэзідэнта УЕФА даставілі ў паліцэйскі ўчастак у Нантэры пад Парыжам. Паведамлялася, што гэта звязана з падазрэннямі ў карупцыі падчас прысваення Катару права на правядзенне ЧС-2022. Адвакат Плаціні заявіў, што экс-прэзідэнта затрымалі для дачы паказанняў сведак.

Плаціні быў прэзідэнтам УЕФА ў 2007-2015 гадах. У кастрычніку 2015 года яго адхілілі ад яго абавязкаў на 90 дзён з-за расследавання швейцарскай пракуратурай справы аб карупцыі ФІФА і УЕФА. Па дадзеных следства, у 2011 годзе Плаціні атрымаў ад Ёзэфа Блатэра, які тады быў прэзідэнтам ФІФА, банкаўскі перавод на 2 мільёны швейцарскіх франкаў. Суд убачыў у гэтых дзеяннях канфлікт інтарэсаў, Плаціні ў выніку пакінуў сваю пасаду.

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніцца 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніцца 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.