Вы тут

Браканьераў выкрылі дзякуючы пільнасці грамадзяніна і фотапастцы


Некалькі фактаў незаконнага палявання выяўлены за мінулы тыдзень, іх акалічнасці даволі незвычайныя, паведамілі ў дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Ранкам жыхар Ваўкавыска з балкона сваёй кватэры заўважыў, як да смеццевых кантэйнераў у двары пад'ехаў мікрааўтобус, з якога ў сметніцу выкінулі два вялікіх мяхі са слядамі крыві. Як аказалася, у іх былі спакаваныя рэшткі разабранай тушы аленя (канечнасці, галава, шкура з кулявой адтулінай). Будучы паляўнічым, мужчына ведаў, што здабываць аленяў зараз забаронена, і паведаміў пра знаходку ў інспекцыю.

Па апісанні аўто і запісах з вулічных камер відэаназірання дзяржінспектары і супрацоўнікі РАУС устанавілі ўладальніка мікрааўтобуса. Калі з ім звязаліся па тэлефоне, падазраваны паспрабаваў падмануць праваахоўнікаў, заявіўшы, што цяпер знаходзіцца ў іншым горадзе. Тым не менш, неўзабаве мужчына выйшаў з свайго дома і яго затрымалі.

Унутры аўтамабіля эксперты выявілі валасінкі шэрсці жывёлы, якія адправілі на даследаванне. Нанесеная прыродзе шкода ацэньваецца ў 7,6 тысячы рублёў, распачата крымінальная справа.

Невядомы мужчына, які прагульваўся па лесе са зброяй, двойчы за дзень трапіў у аб'ектыў фотапасткі, устаноўленай на тэрыторыі Пагастское лясніцтва. Кім з'яўляецца чалавек на фота, высветлілі падчас аператыўнай работы інспектары Бярэзінскай міжрайінспекцыі. Яны даведаліся, што паляўнічы-нелегал жыве ў вёсцы Васілеўшчына, і разам з супрацоўнікамі РАУС наведаліся да яго для праверкі.

Пасля размовы вясковец прызнаў факт палявання і выдаў нелегальную зброю - гладкаствольную стрэльбу і вінтоўку Мосіна, з якой мужчына зафіксаваны на фота, а таксама два зменных ствала да вінтоўкі. Паколькі здабыць дзічыну парушальнік не паспеў, яго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».