Вы тут

Замкі, бібліятэкі і атмасфера казкі


Беларускі ўдзел у IV Міжнародным літаратурным фестывалі-конкурсе «Рускі Гофман» у Калінінградзе


Фестываль «Рускі Гофман» — падзея адносна маладая, але фэст год ад году мацнее. Багатая праграма, цікавыя намінацыі конкурсаў, творчыя ўдзельнікі — і над усім гэтым непаўторная атмасфера Кёнігсберга, па вуліцах якога калісьці крочыў сам Гофман.

Такім чынам, чым можа здзівіць удзельніка-пачаткоўца фестываль у гэтым годзе? Маштабам. Сёлета на конкурс было даслана больш чым 800 работ з 15 краін свету (тут і Германія, і ЗША, і Ізраіль)! І толькі ў шорт-ліст прайшло каля 100 аўтараў.

Персаналіямі. Сярод удзельнікаў конкурсу — шмат прызнаных аўтараў, спаборнічаць з якімі няпроста. Ды і госці, выступленне якіх прадугледжвала праграма фестывалю. А яшчэ — не толькі знаёмства з творчасцю ўдзельнікаў фестывалю, але і лекцыі запрошаных гасцей, наведванне выстаў і музеяў, паездкі ў Светлагорск, Янтарны, Чарняхоўск.

Нарэшце, сапраўды казачнымі лакацыямі, паколькі выступленні ўдзельнікаў ладзіліся і ў Валенродскай бібліятэцы кафедральнага сабора г. Калінінграда, і ў кают-кампаніі легендарнага даследчага судна «Віцязь», і на адкрытым паветры — у Светлагорску і ў Калінінградзе. А цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў сярэднявечным замку Інстэрбургу!

Дарэчы, Саюз пісьменнікаў Беларусі на фестывалі быў прадстаўлены годна: у шорт-ліст трапіў Андрэй Аўдзей, а Анатоль Андрэеў атрымаў дыплом I ступені ў намінацыі «Публіцыстыка і эсэ». Нарэшце аўтарка гэтых радкоў Алена Кісель вярталася ў Магілёў з дыпломам I ступені ў намінацыі «Проза казачная, фантазійная».

Алена КІСЕЛЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».