Вы тут

Судан: запрашэнне беларускім кнігавыдаўцам


З 17 да 29 кастрычніка 2019 года ў Хартуме — сталіцы Судана адбудзецца XV Хартумская міжнародная кніжная выстаўка. Міністэрства культуры, турызму і помнікаў старажытнасці, а таксама Пасольства Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь звярнуліся ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з просьбай узяць удзел у гэтай прэстыжнай у Афрыцы міжнароднай кніжнай выстаўцы.


Краіна, што знаходзіцца ва Усходняй Афрыцы, мяжуе з Егіптам, Лівіяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Паўднёвым Суданам, Эрытрэяй, Эфіопіяй. Насельніцтва Судана — 39 мільёнаў 500 тысяч чалавек. Афіцыйныя мовы — арабская і англійская. Вядомасць на тэрыторыі краіны маюць 142 мовы. 8 з іх зніклі апошнім часам. 134 выкарыстоўваюцца. У Канстытуцыі краіны запісана: «Усе карэнныя Мовы Судана ёсць нацыянальныя мовы і павінны паважацца, развівацца і заахвочвацца». І яшчэ з Канстытуцыі Судана: «Арабская мова ёсць галоўная мова ў Судане». Не так шмат пісьменнікаў Судана маюць вядомасць у свеце. Назавём хаця б некаторых: Саліх Таіб (яго раман «Сезон паломніцтва на Поўнач» перакладзены на шмат моў народаў свету; твор лічыцца найважнейшым арабскім раманам XX стагоддзя), Назер Мендэс, Табан Ло Ліянг (яго яшчэ лічаць і ўгандзійскім пісьменнікам).

На жаль, нічога не вядома пра пераклад твораў пісьменнікаў Судана на беларускую мову. Як невядома, ці выдаваліся, друкаваліся творы пісьменнікаў Беларусі ў Рэспубліцы Судан. Відавочна, што ва ўмовах пашырэння інтэграцыі Беларусі ў сусветную прастору і кніжная выстаўка ў Хартуме можа стаць дзейсным мастом для культурных, літаратурных зносін Беларусі не толькі з Суданам, Усходняй Афрыкай, але і ўвогуле з усім далёкім ад Беларусі кантынентам.

 Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.