Вы тут

У цэнтры Мінска скралі 120 цацак лісяня Лёсіка


Учора на прыпынку каля ГУМа з рэкламнага шчыта скралі 120 мяккіх цацак талісмана Еўрапейскіх гульняў лісяня Лёсіка. Пра гэта CityDog.by паведамілі ў кампаніі life :).


Было

- Мы ўпрыгожылі ўстаноўку, якая знаходзіцца каля ГУМа, да Еўрапейскіх гульняў: павесілі фотастэнд, - распавялі ў кампаніі life :). - Ён складаецца з трох рам: на адну з іх павесілі мяккія цацкі лісяня Лёсіка - іх было 120 штук, на іншым размясціліся мячыкі, на трэцім - газон з надпісамі.

Стала

Гэтую зону мы ўсталявалі ўчора ў канцы дня - каля 8 або 9-й вечара. А сёння нам дасылаюць фатаграфію: на стэндзе няма ніводнага лісяня, і два ніжнія шэрагі мячыкаў таксама выламаныя. Мы трохі ў шоку, гэта ж вандалізм. Цацкі былі добра прымацаваныя, таму мы нават не ўяўляем, як іх можна было ўкрасці.

Кампанія life :) звязалася з рэкламным аператарам, які абслугоўвае шчыты на гэтым прыпынку. Той збіраецца пісаць заяву ў міліцыю.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.