Вы тут

У Беларусі 36,8% уведзенага ў студзені-маі жылля пабудавана для маючых патрэбу


У Беларусі 36,8% уведзенага ў студзені-маі 2019 года жылля прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 13,1 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 240,8 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, прызначана 456,6 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 36,8% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 321,3 тыс. кв.м. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 440,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 35,5% ад агульнага ўводу па краіне.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.