Вы тут

Спыненне і стаянка будзе забаронена на шэрагу вуліц 19, 21 і 30 чэрвеня ў сталіцы


Пра асаблівасці арганізацыі дарожнага руху ў перыяд рэпетыцыі і ўрачыстага адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


У перыяд правядзення мерапрыемстваў па ўрачыстаму адкрыццю (21 чэрвеня) і закрыццю (30 чэрвеня) II Еўрапейскіх гульняў, а таксама 19 чэрвеня будзе забаронена спыненне і стаянка ўсіх відаў транспарту на вуліцы Кірава, вуліцы Ульянаўскай ад вуліцы Леніна да вуліцы Свярдлова, па Фізкультурнаму праезду (стадыёнамаму праезду), па вуліцы Камсамольскай і вуліцы Валадарскага ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава, па вуліцы Карла Маркса ад вуліцы Леніна да вуліцы Свярдлова, ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава, па вуліцы Карла Маркса ад вуліцы Леніна да вуліцы Свярдлова, па вуліцы Свярдлова ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ульянаўскай у абодвух напрамках, а таксама каля КЗ "Мінск".

Таксама ў названыя даты магчымыя абмежаванні руху па вуліцы Кірава і вуліцы Ульянаўскай ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна, па вуліцы Камсамольскай і вуліцы Валадарскага ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава.

У Дзяржаўтаінспекцыі просяць кіроўцаў пры выбары маршруту руху ўлічваць дадзеную інфармацыю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.