Вы тут

У 80 гадоў — і надбаўка на догляд, і даплата за ўзрост


«У мяне нарадзілася другое дзіця. Старэйшаму сыну — 19 гадоў, і ён пражывае асобна. У якім памеры выплачваюцца дапамогі на малодшае дзіця: як на першае або як на другое?»

На пытанне нашай чытачкі адказваюць спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:

— Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці вам будзе выплачвацца ў павышаным памеры, устаноўленым пры нараджэнні другога або наступных дзяцей, — у памеры 14 бюджэтаў пражытковага мінімуму. Для прызначэння гэтай дапамогі ўлічваюцца ўсе народжаныя і ўсыноўленыя дзеці незалежна ад іх узросту і выхавання ў сям'і, у тым ліку дзеці, памерлыя раней.

А дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца ў памеры, устаноўленым на першае дзіця, бо для яе прызначэння ўлічваюцца ўсе дзеці, што выхоўваюцца ў сям'і, але толькі ва ўзросце да 18 гадоў.

* * *

«Маёй маме спаўняецца 80 гадоў. Чула, што да пенсіі павінна быць устаноўлена надбаўка на догляд. Ці будзе ў гэтым выпадку выплачвацца даплата за ўзрост, якую яна атрымлівала пасля таго, як ёй споўнілася 75 гадоў?»

На пытанне адказваюць спецыялісты ўпраўлення пенсій і дапамог Камітэта па працы Мінгарвыканкама:

— Артыкулам 25 Закона «Аб пенсійным забеспячэнні» вызначана, што пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, да пенсіі ўстанаўліваецца штомесячная надбаўка на догляд у памеры 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце. У адпаведнасці з артыкулам 81 згаданага закона паказаная надбаўка да пенсіі вашай мамы будзе выплачвацца з першага чысла месяца, наступнага за тым, у якім з'явілася права на павышэнне пенсіі. Таксама павялічыцца памер штомесячнай даплаты за ўзрост з 75 да 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, устаноўленай Указам Прэзідэнта ад 16 студзеня 2012 года № 35 «Аб павышэнні пенсій». Такім чынам, да пенсіі будзе выплачвацца як надбаўка на догляд, так і даплата за ўзрост.

* * *

Пры ажыццяўленні догляду за непрацаздольнымі асобамі прызначаецца і выплачваецца дапамога па доглядзе. Ці адрозніваецца памер такой дапамогі ў Мінску і рэгіёнах?

Адказваюць спецыялісты ўпраўлення пенсій і дапамог Камітэта па працы Мінгарвыканкама:

— Не адрозніваецца. Памер дапамогі па доглядзе фіксаваны, не залежыць ад месца пражытковага атрымальніка і складае 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны за два апошнія кварталы, а пры адначасовым ажыццяўленні догляду за дзвюма і больш асобамі — 120 працэнтаў. Цяпер памер дапамогі складае 224 рублі (за дзвюма асобамі — 268 рублёў).

Пераразлік памеру дапамогі па доглядзе ажыццяўляецца ў сувязі са зменай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму і робіцца аўтаматычна адначасова ўсім атрымальнікам такіх дапамог.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».