Вы тут

Ці чытаюць у Гродне кнігі?


На фоне вясёлых, сімпатычных справаздач аб адкрыцці новых кнігарняў хацеў бы звярнуць увагу чытачоў беларускай кнігі ўсё ж такі на сумную рэгіянальную кнігагандлёвую статыстыку.


Адкрылі 15 мая кнігарню «Санет» у Слоніме, дзе краіна збіраецца сёлета адсвяткаваць Дзень беларускага пісьменства. Што ж, прыемна, што адной кнігарняй паболела. Тым болей што знаходзіцца яна ў будынку Слонімскага райвыканкама, што само па сабе таксама важна: чыноўнікі, наведвальнікі адміністрацыйнай установы, магчыма, зазірнуць і ў кнігарню. Будзем спадзявацца.

Але колькі ж усяго кнігарняў дзяржаўнага прадпрыемства «Белкніга» ў Гродзенскай вобласці, у Гродне? Статыстычны адказ выклікае зусім не вясёлы настрой. Толькі дванаццаць кнігарняў. Разам са слонімскім «Санетам». І гэты факт пераконвае ў тым, што беларуская кніга не толькі да кожнага паселішча не дойдзе, але і далёка не ў кожны райцэнтр трапіць. У Гродне працуе шэсць кнігарняў. Яшчэ дзве — у Ваўкавыску. І па адной — у Шчучыне, Лідзе, Слоніме. Уражвае? А мяне і ўражвае, і да сумных думак падштурхоўвае. Не буду іх усе тут выкладаць, але скажу адно. Кнігі беларускіх выдавецтваў так па-ранейшаму і застануцца на складах, бо нармальны інтэрнэт-гандаль кнігай фактычна адсутнічае. Лагістыка, адсутнасць гандлёвых пунктаў у большасці з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці не дазваляюць давезці, данесці кнігу ў пераважную большасць паселішчаў вобласці.

Выйшла вось цяпер кніга Аляксандра Ласмінскага пра Каложскую царкву. А хто і дзе яе ўбачыць, калі сам аўтар не разгорне шырокую прэзентацыйную, рэкламную работу? Кніжнага выдання, дзе інфармавалі б чытача пра навінкі, у нас няма. Некалі ж выдаваліся і «Кнігарня», і «Книжный мир», і «Книга и мы»... Цяпер няма нават кнігазнаўчага дадатку ў «ЛіМе», дзе некалі друкавалася і кніжная бібліяграфія. Шкада!.. І гэта толькі па Гродзенскай вобласці такі кнігагандлёвы статыстычны зрэз. А што ў астатніх рэгіёнах краіны? Ці толькі ў Мінску яшчэ засталіся астраўкі беларускага кнігагандлю?..

Мікіта Астрэйка, г. Гродна

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.