Вы тут

Удзельнікамі конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка" сталі больш за 13 тысяч юных беларусаў


19 ліпеня ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі з усіх куткоў нашай краіны з’ехаліся пераможцы раённага, абласнога і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, каб паказаць сваю павагу да беларускай літаратуры, свой артыстызм і майстэрства падчас выканання літаратурных твораў. Сёлета у творчых чытаннях, прынялі ўдзел больш за 13 000 чалавек, паведамляе Міністэрства інфармацыі.


За аснову конкурсных выступленняў былі узяты творы  Я. Коласа, У. Караткевіча, А. Куляшова, А.Бачылы, Р.Барадуліна і іншых класікаў беларускай літаратуры. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэмам  малой радзімы і вайны.

Фінал конкурсу адбудзецца 31 жніўня ў Слоніме падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».