Вы тут

У Ганконгу дзік уварваўся на станцыю метро і параніў жанчыну


У Ганконгу, у раёне Сайвань, дзік уварваўся на станцыю метро і параніў пасажырку. Пра гэта паведамляе выданне South China Morning Post.


Фота scmp.com

Інцыдэнт адбыўся ў сераду, 19 чэрвеня. Дзік забег у метро з вуліцы каля васьмі гадзін вечара па мясцовым часе. Ён напаў на 49-гадовую жанчыну ў вестыбюлі, аднак яе хутка адбілі паліцэйскія і супрацоўнікі, якія адказваюць за бяспеку метрапалітэна. Пацярпелую неадкладна шпіталізавалі.

Паліцэйскія загналі жывёлу ў кут і ўсталявалі жалезныя пераносныя агароджы, каб яна не вырвалася.

Затым на месца прыбылі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і запаведнікаў Ганконга. Яны стралялі ў кабана дроцікамі з транквілізатарам, пасадзілі яго ў клетку і павезлі. Адзначаецца, што жывёла параніла ногі, пакуль спрабавала збегчы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.