Вы тут

У Швецыі з'явіцца падатак на пластыкавыя пакеты


У Швецыі ў наступным годзе будзе ўведзены падатак на пластыкавыя пакеты: 3 кроны ($0,33) - на стандартны і 0,3 кроны ($0,03) - на больш тонкі. У выніку набыццё стандартнага пакета абыйдзецца пакупніку ў суму да 7 крон ($0,77), паведаміляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал ТВ4.


Фота poland2day.com

Новаўвядзенне, па задумах яго ініцыятараў, павінна прымусіць спажыўцоў задумацца над тым, а ці так ужо ім неабходны той ці іншы пакет. Улады мяркуюць, што такім падаражэннем пластыкавай тары яны змогуць забяспечыць выкананне ўстаноўленага Еўрасаюзам нарматыву ў 40 пакетаў на аднаго чалавека ў год.

"На жаль, вялікая колькасць выкарыстоўваемых намі пластыкавых пакетаў трапляе ў навакольнае асяроддзе і забруджвае нашы моры, а таксама робіць шкоду жывёлам і раслінам. У будучыні з гэтым нельга мірыцца", - заявіў шведскі міністр фінансавых рынкаў Пер Булюнд.

Акрамя задачы стаць "стрымліваючым фактарам" новы падатак, як адзначыў тэлеканал, забяспечыць паступленне ў дзяржказну 2,9 млрд крон ($ 320 млн) у год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».