Вы тут

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў правяла прамую тэлефонную лінію


З рознымі пытаннямі звярталіся заяўнікі на прамую суботнюю тэлефонную лінію, якую правяла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.


Жанна Сямёнаўна з вёскі Сёмкава Мінскага раёна расказала, што яе маці дзевяноста два гады. У яе доме камунальнікі адрамантавалі каналізацыю, праклалі неабходныя сеткі і камунікацыі. З таго часу прайшло каля пяці гадоў. Але ў памяшканні немагчыма жыць, таму што будаўнікі не паклалі за сабой падлогу, якую разбурылі падчас рамонту. Прыбраць хібы яны нібыта не адмаўляюцца, абяцаюць кожны квартал. Ды воз і сёння тут.

Наталля Якубіцкая даручыла разабрацца ў сітуацыі мясцовым уладам. У прыватнасці, рашэннем пытання зоймуцца першы намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Уладзімір Юргевіч і кіраўнік прадпрыемства ЖКГ Мінскай вобласці Васіль Шашок. А старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Юлія Бялянкіна возьме сітуацыю пад асабісты кантроль.

Жыхар вёскі Лісаўшчына Анатоль Анатолевіч паскардзіўся на дрэнны стан дарогі. Падчас дажджоў, вясновага разводдзя машыны буксуюць, не могуць праехаць у населены пункт. Аднойчы зімой хворага чалавека давялося везці да хуткай дапамогі на санках. Мужчына неаднаразова звяртаўся ў мясцовае дарожна-будаўнічае ўпраўленне. Жыхарам прапаноўваюць адрамантаваць гэтыя 600 метраў дарогі за ўласны кошт. Але для іх гэта непад'ёмная сума. «Мы не патрабуем зрабіць нам асфальт. Проста просім, каб дарогу прывялі ў належны стан», — падкрэсліў мужчына. Наталля Якубіцкая ўзяла пытанне на кантроль, а старшыні Гаранскага сельскага Савета дэпутатаў даручыла ў кароткія тэрміны звярнуцца з адпаведным лістом у абслугоўваючую арганізацыю, якая павінна прывесці дарожнае пакрыццё ў парадак. «Гэта скарга цалкам абгрунтаваная, — дадала Наталля Віктараўна. — Людзі не патрабуюць немагчымага, яны хочуць, каб службовыя асобы належным чынам выконвалі свае абавязкі».

Людміла Сямёнаўна трыццаць гадоў пражыла ва Украіне. Чатыры гады таму вярнулася на радзіму, каб даглядаць хворага брата, што жыве ў вёсцы Цюрлі Маладзечанскага раёна. Хата роднага чалавека ў непрыглядным стане. Таму яны ўзвялі побач невялікую прыбудоўку. Ды аказалася, што паставілі яе не там, дзе было ўзгоднена з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве. Жанчына цікавілася, ці магчыма афіцыйна надаць гэтай пабудове статус жылога дома. Наталля Якубіцкая паведаміла заяўніцы, што такое немагчыма па заканадаўстве. Аднак старшыня Мінаблсавета папрасіла Людмілу Сямёнаўну прадставіць па дадзеным пытанні поўны пакет дакументаў. «Давайце больш дасканала вывучым сітуацыю, і тады, магчыма, знойдзем выхад», — дадала старшыня Мінаблсавета.

Уладзімір Уладзіміравіч з Мачулішчаў паскардзіўся на адсутнасць элементарнага добраўпарадкавання на вуліцах. Наталля Якубіцкая паабяцала асабіста выехаць на месца і разабрацца ў сітуацыі.

Усяго ж Наталля Якубіцкая выслухала 25 зваротаў, і не толькі ад жыхароў Міншчыны. Усе пытанні будуць сістэматызаваны і разгледжаны адпаведнымі службамі. Кожны з заяўнікаў атрымае афіцыйны адказ.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Дарогі, рамонт і добраўпарадкаванне

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Летась Падатковы кодэкс Беларусі зазнаў істотныя змяненні.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Любачка і На варце маёмасці.

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.