Вы тут

Рыхтуемся да VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


На мінулым тыдні ў Санкт-Пецярбургу адбылося сумеснае пасяджэнне арганізацыйных камітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Сустаршынёй аргкамітэта з беларускага боку з'яўляецца намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, з расійскага — намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Юрый Вараб'ёў.

Як паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі, на пасяджэнні абмяркоўвалася падрыхтоўка асноўных мерапрыемстваў форуму. Асаблівая ўвага ўдзельнікаў была аддадзена праграме пленарнага пасяджэння, у якім чакаецца ўдзел кіраўнікоў дзяржаў.

Мар'яна Шчоткіна паведаміла журналістам, што важнай часткай праграмы саміту стане Маладзёжны форум.

— Невыпадкова мы прыцягваем шмат моладзі, бо гэта — будучыня Саюзнай дзяржавы, пытанні пераемнасці, захавання агульнай гісторыі, — адзначыла яна. — У гэтым плане добрай пляцоўкай для прасоўвання маладзёжных ініцыятыў з'яўляецца маладзёжны парламент.

— Мы хацелі б, каб у рамках форуму маладзёжнымі парламентамі нашых краін была праведзеная сур'ёзная работа. У маладых людзей шмат цікавых ініцыятыў, — дадаў Юрый Вараб'ёў.

Ён адзначыў, што ў цэлым большасць мерапрыемстваў форуму знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.

— Засталіся дробныя пытанні, якія трэба дапрацаваць. Сёння мы дамовіліся, хто і ў якія тэрміны будзе іх вырашаць, — паведаміў ён.

У сваю чаргу, Мар'яна Шчоткіна дадала, што напярэдадні форуму (4—5 ліпеня) у Беларусі пройдзе навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне транспарту і лагістыкі.

— Адносіны Беларусі і Расіі былі, ёсць і будуць ўсёабдымныя, стратэгічныя і сяброўскія. Калі ёсць нейкія пытанні, трэба пра іх казаць і шукаць выйсце. Форум рэгіёнаў — добрая пляцоўка для такога дыялогу, — рэзюмавала віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Фота: sovrep.gov.by

Загаловак у газеце: Пляцоўка для дыялогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».