Вы тут

Як ідзе падрыхтоўка да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, сустаршыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана Мар'яна Шчоткіна і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Узбекістан Сяргей Рахманаў прынялі ўдзел у чарговым пасяджэнні Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Дворніка і намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан Элера Ганіева.


Па інфармацыі прэс-службы Савета Рэспублікі, Мар'яна Шчоткіна выступіла з прэзентацыяй і паведаміла прысутным, як ідзе падрыхтоўка да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Узбекскаму боку ўнесены прапановы па прыкладнай праграме мерапрыемстваў будучага форуму, праграмах тэматычных секцый, агучаны пытанні арганізацыйнага характару, якія патрабуюць вырашэння ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення запланаванага мерапрыемства.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, адукацыі, культуры, транспарту, турызму, ход рэалізацыі мерапрыемстваў дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан, зацверджанай прэм'ер-міністрамі дзвюх краін у лістападзе мінулага года.

Загаловак у газеце: Дзеля пашырэння стасункаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».