Вы тут

Беларусь разлічвае на ўмацаванне двухбаковых адносін з Чэхіяй


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томашам Пярніцкім.


Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

У нашых краін шмат сфер, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, падкрэсліў спікер верхняй палаты беларускага парламента. На яго думку, ёсць патэнцыял для больш дынамічнага развіцця гандлёва-эканамічных адносін, стварэння сумесных кампаній.

— У нас можа быць больш сумесных праектаў. Кампаніі Чэхіі маглі б больш актыўна працаваць на беларускім рынку, праз Беларусь выходзіць са сваёй прадукцыяй на рынкі Еўразійскай эканамічнай прасторы, — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

У ліку прыярытэтных кірункаў двухбаковага партнёрства ён назваў машынабудаванне.

— У гэтай частцы нам цікавы вопыт Чэхіі ў галіне рухавікоў, сістэм кіравання, — удакладніў Міхаіл Мясніковіч. — Мы можам рэалізаваць сапраўды добрыя праекты.

Акрамя таго, Беларусь і Чэхія маглі б паспяхова супрацоўнічаць у сферы фармацэўтыкі, палімерных матэрыялаў.

У сваю чаргу, дыпламат адзначыў цікавасць чэшскага бізнесу да нашай краіны. Ён расказаў пра найбольш паспяховыя сумесныя праекты, у тым ліку ў галіне сельскай гаспадаркі і водаачысткі.

Томаш Пярніцкі таксама акцэнтаваў увагу на тым, што ў другой палове 2022 года Чэхія прыме старшынства ў ЕС.

— Палітыка «Усходняга партнёрства» будзе адным з прыярытэтаў нашага старшынства, — падкрэсліў ён.

На перагаворах бакі таксама абмеркавалі магчымасці ўмацавання міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Прыярытэты супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».