На 25 літраў папоўніліся запасы донарскай крыві дзякуючы дэпутатам Гомельскага абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў. Разам з актывістамі Чырвонага Крыжа яны сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі «Выратуем жыццё разам!» і бязвыплатна здалі кроў.
Галоўны ўрач Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў Іван Худзякоў перакананы, што донарства крыві не павінна быць сродкам заробку:
— Калі разумееш, што кроў неабходная і нованароджанаму дзіцяці, і сталаму чалавеку, што яна можа выратаваць камусьці жыццё, эмоцыі проста перапаўняюць. Асабліва калі ты робіш гэта не за грошы, а ад шчырага сэрца.
Данацыю правяла Гомельская станцыя пералівання крыві ў памяшканні Савецкай раённай арганізацыі беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Перад гэтым усе донары здалі неабходныя аналізы, прайшлі агляд урача-трансфузіёлага, падмацаваліся салодкім харчаваннем. За трыццаць хвілін амаль паўсотні чалавек здалі 25 літраў крыві.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Фота аўтара
На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?