Вы тут

Лёс праблемных пабудоў Гомельшчыны на кантролі


У Год малой радзімы добраўпарадкаванне населеных пунктаў набыло новы імпульс. У Гомельскай вобласці выкарыстоўваецца практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў, і на гэта накіроўваюцца ўсе сілы і сродкі.


Дзякуючы такой практыцы за апошнія гады цалкам прыведзены ў парадак буйныя населеныя пункты: у 2014 годзе — Чачэрск, Тураў, Буда-Кашалёва, у 2015-м — Ельск і Лоеў, у 2016-м — Рагачоў, у 2017-м — Ветка і Жыткавічы, летась — Брагін і Камарын. Сёлета ідуць маштабныя работы па добраўпарадкаванні Петрыкава і Мазыра.

— Важным элементам у навядзенні ідэальнага парадку з'яўляецца работа са старымі і пустуючымі хатамі, — расказвае начальнік землеўпарадкавальнай службы Гомельскага аблвыканкама, кіраўнік пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, экалогіі і праблемах пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Матарас. — Сёлета іх ужо знесена 638, а 113 знята з уліку без зносу. Там наведзены парадак уласнікамі. На землях, якія вызваліліся ад праблемных пабудоў, праводзіцца рэкультывацыя, а потым яны звычайна ўцягваюцца ў сельскагаспадарчы абарот. Акрамя таго, там з'яўляюцца дзіцячыя, спартыўныя гарадкі і зоны адпачынку.

Навядзенне парадку на зямлі праводзіцца ва ўсіх раёнах вобласці планамерна. Яно ўключае азеляненне населеных пунктаў, мастацка-эстэтычнае афармленне, навядзенне парадку на сельскагаспадарчых землях, на тэрыторыях арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў, прысядзібных участках...

Многія мерапрыемствы праходзяць па ініцыятыве дэпутатаў Саветаў розных узроўняў. Іх узаемадзеянне са спецыялістамі выканаўчых органаў улады дапамагае выявіць рэзервы для павышэння эфектыўнасці дзейнасці. Праводзіцца работа па стварэнні адзінага пераліку аб'ектаў, на якіх неабходна прыняць меры па навядзенні парадку. Для вызначэння дакладнага месцазнаходжання аб'екта выкарыстоўваюцца сучасныя картаграфічныя матэрыялы. Электронная версія пераліку дазваляе спецыялістам розных структур аператыўна апрацоўваць інфармацыю і падтрымліваць яе ў актуальным стане.

Згодна з новым 357-м указам Прэзідэнта прасцей стала купіць пустуючыя і старыя дамы. Мясцовыя органы ўлады атрымалі шырокія магчымасці па выкарыстанні безгаспадарных пабудоў. Максімальна спрошчаны працэдуры па рэалізацыі такой нерухомасці.

Спецыяльныя камісіі на Гомельшчыне двойчы на год абследуюць тэрыторыі і выяўляюць старыя і пустуючыя дамы. Яны знаходзяць іх гаспадароў і сумесна вырашаюць лёс праблемных будынкаў. Гэтая работа ў рэгіёне носіць сістэмны характар. Цяпер у абласным банку даных знаходзіцца каля пяці тысяч такіх пабудоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.