Вы тут

У Ліёне разыгралі білеты на ІІ Еўрапейскія гульні


У Францыі адбылася промаакцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў. Як паведамілі ў Пасольстве Беларусі ў Францыі, госці пазнаёміліся з Мінскам і падрыхтоўкай Беларусі да адной з галоўных спартыўных падзей Еўропы падчас падрабязнай прэзентацыі; даведаліся пра месцы і спосабы продажу білетаў, расклад спаборніцтваў і культурных мерапрыемстваў, а таксама пра магчымасці эканамічнага супрацоўніцтва і турыстычны патэнцыял Сінявокай.

Адпаведную атмасферу забяспечылі выступленне беларускай цымбалісткі Настассі Луневай і вернісаж твораў беларускіх мастакоў, што жывуць у Францыі: Ірыны Котавай, Вольгі Дземкінай, Наталлі Альховай і Аліны Альховай.

Зацікаўленасць у наведвальнікаў выклікаў розыгрыш білетаў на спартыўныя спаборніцтвы. У промаакцыі ўзялі ўдзел прэзідэнт Алімпійскага камітэта рэгіёна Авернь — Рона — Альпы, кіраўнік адміністрацыі 7-й акругі Ліёна, а таксама бізнесмены, спартыўныя функцыянеры, турыстычныя аператары, журналісты, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Усе спартыўныя сцягі да нас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?