Вы тут

Украінскія балельшчыкі змогуць ужывую сачыць за II Еўрапейскімі гульнямі


Тэлеканалы «Інтэр» і «НТН» — адзіныя украінскія СМІ, якія будуць асвятляць II Еўрапейскія гульні ў максімальна поўным аб'ёме. Абодва тэлеканалы ўваходзяць ва ўкраінскую медыягрупу Inter Media Group, якая атрымала правы на трансляцыю спаборніцтваў сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента ў Мінску.


«Новая гісторыя сусветнага спорту пішацца на нашых вачах, — адзначыла Ганна Бязлюдная, кіраўнік Inter Media Group. — Еўрапейскія гульні сёлета праходзяць у другі раз — мы становімся сведкамі нараджэння новай унікальнай сусветнай спартыўнай падзеі. На нашых вачах у прамым эфіры будуць ўсталёўвацца новыя рэкорды. Па духу, фармаце Еўрапейскія гульні будуць адпавядаць узроўню Алімпіяды. Мільёны спартыўных заўзятараў атрымаюць яшчэ адно сапраўднае спартыўнае свята. Трансляцыі такіх спаборніцтваў даюць мільёнам гледачоў пачуццё датычнасці, адчуванне агульнай перамогі. У гэтым годзе ў Еўрапейскіх гульнях ўдзельнічае 50 краін, у тым ліку і зборная Украіны».

Прадстаўляць Украіну на Еўрапейскіх гульнях-2019 будуць каля 200 спартсменаў. Яны будуць спаборнічаць за медалі ў 21 дысцыпліне: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веславанне на байдарках і каноэ, веласпорт (шаша, трэк), спартыўная і мастацкая гімнастыка, лёгкая атлетыка, дзюдо, каратэ, пляжны футбол, самба, стральба (з лука, кулявая, стэндавая), скачкі на батуце, спартыўная акрабатыка, настольны тэніс. У першых Еўрапейскіх гульнях, якія прайшлі ў 2015 годзе ў Баку, зборная Украіны заваявала 46 узнагарод. Спартыўныя эксперты прагназуюць, што і ў гэты раз шанцы на перамогу ў ўкраінскай зборнай вялікія: кожны дзень чакаецца па 2-3 медалі.

  • На перыяд правядзення мультыспартыўнага форуму на каналах «Інтэр» і «НТН» будзе ўведзены спецыяльны расклад праграм.

«Паколькі падзей шмат, мы будзем іх асвятляць адразу на двух тэлеканалах групы —«Інтэры» і НТН, — кажа кіраўнік рэдакцыі спартыўных праграм тэлеканала«Інтэр» Раман Кадземін. — Асноўны акцэнт будзе зроблены на трансляцыях фіналаў. Гэта значыць, 99% вяшчання Еўрапейскіх гульняў у нашым эфіры — гэта рэальная барацьба за медалі. Усяго ў нас запланавана на дадзены момант 52 трансляцыі: 19 — на «Інтэры» і 33 — на НТН. Штодня на канале НТН будуць выходзіць агляды папярэдняга дня. Акрамя гэтага, безумоўна, сур'ёзная ўвага Еўрапейскім гульням  будзе нададзена ў эфіры праграмы «Раніца з «Інтэрам». У Мінску будзе працаваць здымачная група праграмы. Эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрв'ю з украінскімі і сусветнымі зоркамі спорту гледачу гарантаваныя!»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.