Вы тут

Выпушчаны памятны спецштэмпель да ІІ Еўрапейскіх гульняў


21 чэрвеня, у дзень старту ІІ Еўрапейскіх гульняў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне адмысловы памятны спецштэмпель. Ён будзе выкарыстоўвацца на працягу дзесяці дзён – да 30 чэрвеня. У цырымоніі памятнага гашэння прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган і генеральны дырэктар РУП «Белпошта»Уладзімір Матусевіч.


Колер мастыкі спецштэмпеля – чырвоны. Дызайн распрацоўвала Марына Віткоўская. Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

Акрамя таго, пры дапамозе тэхналогіі дапоўненай рэальнасці для марак распрацаваны спецыяльны сцэнарый. Калі вы спампуеце на смартфон або планшэт бясплатны мабільны дадатак Ar Marka Belarus і накіруеце камеру на марку, то на экране з’явіцца 3D-малюнак. Напрыклад, на марках, выпушчаных да ІІ Еўрапейскіх гульняў, так ажывае лісяня Лёсік.

- Кожная галіна нашай краіны ўнесла свой уклад у тое, каб гэтае спартыўнае свята стала запамінальным, прайшло якасна і без якіх-небудзь адмоўных эмоцый, - зазначыў Канстанцін Шульган. - Не засталася ў баку і сувязь, якая вяла доўгую падрыхтоўку да гэтага форуму. Трэба было стварыць адпаведную інфраструктуру, якая дазволіць камфортна і без накладак працаваць новым тэхналогіям. Мы выканалі ўсе патрабаванні, якія нам былі прад'яўленыя.

Між іншым, да спартыўнага форуму прымеркаваны чатыры паштовыя маркі. На іх знайшлі адлюстраванне розныя віды спорту. Колеравая гама іх – такая ж, як і на сімволіцы Еўрапейскіх гульняў.

- Мы вельмі рады, што нам выпаў гонар зрабіць свой унёсак у правядзенне такой знакавай для краіны падзеі, - зазначыў Уладзімір Матусевіч. - Хочацца верыць, што добрая вестка з маркай сталіцы Еўрапейскіх гульняў разляціцца па ўсім свеце.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».