Вы тут

Цэнтр вывучэння Беларусі можа адкрыцца ў Пекінскім універсітэце


Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі ВНУ Андрэй Кароль і Хао Пін. Дасягнутае пагадненне стала першым афіцыйным дакументам паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам па ўмацаванні і развіцці ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі. Мемарандум, у прыватнасці, прадугледжвае акадэмічныя абмены, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, міжнародных канферэнцый па пытаннях навукі і адукацыі і інш.


Цырымонія падпісання адбылася ў Пекінскім універсітэце ў рамках візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Падчас наведвання абмяркоўвалася  магчымасць адкрыцця на базе Пекінскага ўніверсітэта Навуковага цэнтра і Цэнтра вывучэння Беларусі. Дзейнасць гэтых структур дазволіць умацаваць адносіны паміж краінамі ў галіне адукацыі, культуры і навукі, а таксама будзе садзейнічаць распаўсюджванню беларускай культуры, мовы і літаратуры ў КНР.

Праграмай візіту ў Кітай былі прадугледжаны сустрэчы дэлегацыі БДУ з кіраўніцтвам шэрагу кітайскіх устаноў для абмеркавання пытанняў паглыблення партнёрскіх адносін і рэалізацыі стратэгічна важных сумесных праектаў.

Даведка:

Пекінскі універсітэт — найстарэйшы ўніверсітэт Кітая. Заснаваны ў 1898 годзе. Яго структура ўключае 30 каледжаў і 12 факультэтаў. Навучанне вядзецца па 93 бакалаўрскіх, 199 магістарскіх і 173 дактаранцкіх спецыяльнасцях. Пры ўніверсітэце дзейнічаюць 216 даследчых інстытутаў. Два інжынерных навуковых цэнтра маюць статус агульнанацыянальных. У мясцовай бібліятэцы налічваецца больш за 8 мільёнаў кніг і 10 тысяч найменняў кітайскіх і замежных часопісаў. Агульная плошча кнігасховішчаў і чытальных залаў перавышае 50 тысяч квадратных метраў — гэта найбуйнейшая бібліятэка ў Азіі.

У Пекінскім універсітэце навучаюцца каля двух тысяч замежнікаў, 40% з якіх — карэйцы, астатнія 60% складаюць грамадзяне краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі і Азіі.

Згодна з ацэнкай вядучых міжнародных рэйтынгавых агенцтваў універсітэт займае ў QS — 22 месца, у THE — 31 месца, у Шанхайскім рэйтынгу — 57 месца.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.