Вы тут

Россып медалёў у акрабатаў і «бронза» Кацярыны Галкінай


Адразу некалькі камплектаў узнагарод разыграны сёння на II Еўрапейскіх гульнях у гімнастычных дысцыплінах: мастацкай гімнастыцы і спартыўнай акрабатыцы.


Першае «золата» беларускай камандзе прынеслі акрабаткі (Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч) у балансавых практыкаваннях. Прэзідэнт павіншаваў спартсменак з заваяваннем першага для Беларусі залатога медаля. «Дзякую за моцныя і незабыўныя эмоцыі, падораныя гэтай прыгожай і ўпэўненай перамогай. Першыя поспехі нашых спартсменаў, і асабліва ваша «золата», — выдатны падарунак для ўсіх беларусаў і яркі пачатак Еўрапейскіх гульняў», — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменкам і ўсяму трэнерскаму штабу моцнага здароўя і новых дасягненняў.

Таксама трыа беларусак заваявала бронзавы медаль у дынамічных практыкаваннях, апярэдзілі нашых дзяўчат толькі бельгійкі і спартсменкі з Партугаліі.

Беларускія акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі трэцяе месца ў дынамічных практыкаваннях у міксце, іх дуэт апярэдзілі расіяне і азербайджанцы. Таксама Артур і Вольга перамаглі ў акрабатыцы ў балансавых практыкаваннях сярод змешаных пар.

12 найлепшых грацый Еўропы паспрачаліся за месцы на п’едэстале ў самым прэстыжным відзе праграмы, індывідуальным мнагабор’і. Беларусь у ім прадставіла Кацярына Галкіна. У гэтым відзе праграмы наша гімнастка заняла трэцяе месца. У выступленні з мячом на дыване «Мінск-Арэны» беларуска дапусціла дзве памылкі, якія не дазволілі ёй разлічваць на больш высокае месца. Залаты медаль заваявала адзін з лідараў сусветнага сезона Дзіна Аверына з Расіі, другое месца ў Лінай Ашрам з Ізраіля.

Заўтра Кацярына Галкіна пазмагаецца за ўзнагароды ў асобных відах.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.