Вы тут

Вавёрка захрасла ў накрыўцы люка ў Германіі


У аперацыі па вызваленні вавёркі, якая захрасла ў накрыўцы ў адным з паркаў нямецкага Дортмунда, былі задзейнічаны паліцэйскія, пажарныя і работнікі ветклінікі, паведамляе Мінск-Навіны са спасылкай на агенцтва AP.


Фота: apnews.com

Ратаваць вавёрку прыбылі выкліканыя кімсьці пажарныя. Аднак спробы на месцы вызваліць грызуна ні да чаго не прывялі. Жывёлу разам з важкім «чыгунным каўняром» прыйшлося везці ў ветэрынарную клініку. Там усхвалявануюх пацыентку супакоілі прэпаратамі і вызвалілі.

Пакуль ішла выратавальная аперацыя, паліцэйскія сачылі за тым, каб у калодзеж, часова пакінуты без накрыўкі, ніхто не праваліўся

Пасля таго, як вавёрка адновіцца пасля няўдалага кантакту з каналізацыйнай інфраструктурай горада, жывёлу адпусцяць на волю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».