Вы тут

На стадыёне «Дынама» стартавалі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы


На арэне Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» сёння прайшлі папярэднія матчы па лёгкай атлетыцы.


Максім Недасекаў стаў залатым медалістам Еўрапейскіх гульняў па скачках у вышыню. Беларус пераадолеў планку на вышыні 2.27 м.

Маладая, таленавітая і ўжо тытулаваная бар’ерыстка Эльвіра Герман паклала яшчэ адну ўзнагароду ў сваю медальную скарбонку, атрымаўшы перамогу на дыстанцыі 100м з бар'ерамі. Яна паказала час 12.89 секунды.

Віталь Парахонька стаў сярэбраным прызёрам у забегу на дыстанцыі 110м з бар'ерамі, ён паказаў час 13.68 секунды.

Таццяна Халадовіч стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў у кіданні дзіды. У сваёй найлепшай спробе наша спартсменка паказала найлепшы вынік сённяшняга дня - 64.37 м і выканала нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіа.

У скачках у даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова стала сярэбраным прызёрам, беларуска паляцела на адзнаку 6.71, што стала другім паказчыкам і найлепшым вынікам нашай спартсменкі ў бягучым сезоне.

На дыстанцыі 100м Крысціна Ціманоўская выйграла сярэбраную ўзнагароду спаборніцтваў. Беларуска прабегла дыстанцыю за 11.36 сек.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.