Вы тут

Ігар Дадон: Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў фарміраванне іміджу Беларусі за мяжой


II Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў папулярызацыю Беларусі і фарміраванне іміджу краіны за мяжой. Такое меркаванне ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" выказаў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.


"Мне ўдалося не толькі паўдзельнічаць у афіцыйным адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў, але і пабываць у Вёсцы спартсменаў. Відаць, што ўсё зроблена на высокім узроўні. З пункту гледжання іміджу і прасоўвання Беларусі за мяжой, думаю, II Еўрапейскія гульні - гэта вельмі эфектыўная інвестыцыя. У будучыні ў краіне будзе больш турыстаў. Я ўпэўнены, што гэта выгаднае мерапрыемства з пункту гледжання аддачы, якую вы атрымаеце цяпер і ў будучыні. Хацеў бы ў будучыні правесці такое мерапрыемства ў сябе", - сказаў Ігар Дадон.

Паводле яго слоў, з 2015 года ён ужо шмат разоў наведаў Беларусь, атрымалася пабываць на прамысловых і сельгаспрадпрыемствах. "Я бачу, што ёсць стабільнасць, што людзі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, што ёсць працоўныя месцы. Я ўбачыў добрую інфраструктуру ў населеных пунктах, не толькі ў гарадах. Усё, што адбываецца ў Беларусі, для Малдовы, ды і, думаю, для іншых краін, - гэта добры прыклад", - сказаў на заканчэнне Ігар Дадон.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».