Вы тут

Закускі на 430 млрд долараў


У Кітаі вельмі актыўна развіваецца галіна вытворчасці лёгкіх закусак, якая будзе валодаць самым вялікім патэнцыялам і перспектывай у параўнанні з іншымі відамі тавараў масавага спажывання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта вынікае з «Даклада аб развіцці галіны прадукцыі лёгкіх закусак на фоне павышэння ўзроўню спажывання», які апублікаваны Міністэрствам камерцыі КНР. Паводле наяўных дадзеных, за 10-гадовы перыяд з 2006-га па 2016-ты агульны аб'ём вытворчасці снэковой прадукцыі ў Кітаі павялічыўся з 424 млрд юаняў (61,4 млрд долараў) да 2,2 трлн юаняў (320 млрд долараў), гэта значыць у 4,2 раза.  Чакаецца, што да 2020 года агульны аб'ём індустрыі лёгкіх закусак складзе каля 3 трлн юаняў (430 млрд долараў).

У дакладзе адзначаецца, што кітайскія спажыўцы надаюць усё больш увагі дызайну снэкаў, таму падарункавыя наборы лёгкіх закусак карыстаюцца вялікім попытам. З ростам папулярнасці здаровага ладу жыцця спажыўцы аддаюць перавагу здаровым снэкам і спадзяюцца, што ў лёгкіх закусках не будзе цукру, узмацняльнікаў смаку і шкодных дабавак.  З улікам асаблівасцяў спажыўцоў вытворцы сталі акцэнтаваць увагу на карысных уласцівасцях прадуктаў і пачалі выпускаць шэраг карысных і здаровых снэкаў.

Імпартныя лёгкія закускі таксама заваявалі папулярнасць сярод кітайскіх спажыўцоў.  Зараз на электроннай пляцоўцы «Цяньмаа» прадаецца ўсё больш лёгкіх закусак замежных нішавых марак.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.