Вы тут

Вучоныя выявілі першыя прыкметы хваробы Паркінсана


Вучоныя з Каралеўскага каледжа Лондана высветлілі, якія прыкметы можна лічыць першымі сігналамі на шляху развіцця хваробы Паркінсана, перадае інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на Medicalxpress.


У даследаванні прынялі ўдзел 25 пацыентаў са спарадычнай хваробай Паркінсана (не абумоўлена генетычна), 25 здаровых добраахвотнікаў, а таксама 14 чалавек з мутацыямі ў гене SNCA (у сямі з іх таксама была хвароба Паркінсана). Падыспытным сканавалі мозг для вымярэння ўзроўню дафаміна і сератаніна, а таксама для вывучэння анатамічных змяненняў у мозгу. Таксама ўдзельнікі прайшлі абследаванне на наяўнасць маторных і іншых сімптомаў, характэрных для пачатковых стадый хваробы Альцгеймера.

Спецыялісты правялі даследаванні і прыйшлі да высновы, што знясіленне сератаніна можа стаць пачатковай стадыяй захворвання, якая з часам будзе прагрэсаваць.

Таксама навукоўцы падкрэслілі, што людзі, у якіх ёсць парушэнні ў сератанінавай сістэме, часта бываюць сумнымі і санлівымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».