Вы тут

Тры міні-кірмашы вакансій пройдуць 25-27 чэрвеня ў Мінску


Беспрацоўных мінчан запрашаюць на міні-кірмашы вакансій 25-27 чэрвеня, магчымасці працаўладкавання прадставяць шэсць прадпрыемстваў і адна ўстанова адукацыі, паведамляе БелТА.


Першы міні-кірмаш адбудзецца 25 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №2 упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама (пр. Любімава, 14).

Вакансіі прадставяць ТАА "ЧыстаМаг", прыватнае прадпрыемства "ВІП-Турс", ААТ "Белбакалея", ТАА "Фурнітура-ВУ". На наступны дзень у аддзеле абслугоўвання грамадзян №1 (вул. Я.Коласа, 69) са сваімі прапановамі суіскальнікаў азнаёмяць супрацоўнікі сярэдняй школы №64, прыватнага прадпрыемства "ВІП-Турс" і ТАА "ЧыстаМаг".

Трэцяе мерапрыемства пройдзе 27 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №3 (вул. Шчарбакова, 32) з удзелам ТАА "ЧыстаМаг", дзяржаўнага прадпрыемства "ЖЭУ №4 Партызанскага раёна горада Мінска" і ААТ "Мінскі завод шасцерняў". Усе мерапрыемствы будуць праходзіць з 10.00 да 12.00.

Прэтэндэнты на працоўныя месцы змогуць пагутарыць з патэнцыйным наймальнікам, азнаёміцца ​​ў прадстаўнікоў кадравых службаў з інфармацыяй аб прадпрыемстве, вакансіях, умовах працы і аплаты. Спецыялісты службы занятасці пракансультуюць па пытаннях працаўладкавання, рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўных, навучання, прадастаўлення субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.