Вы тут

У Казахстане эвакуююць горад з-за пажару ў вайсковай часці


У Туркестанскай вобласці на поўдні Казахстана абвешчаны рэжым НС з-за пажару ў вайсковай часці, заявіў кіраўнік рэгіёну Умірзак Шукееў, паведамляе ria.ru.


"Была аб'яўлена НС па вобласці, мабілізаваны ўсе раёны, ўсе бліжэйшыя населеныя пункты, па маштабах таго, што адбываецца, мы бачым, што нам трэба эвакуяваць горад у цэлым", - адзначыў ён.

Як паведамлялі ў Мінабароны краіны, на адным з арсеналаў, размешчаным побач з горадам Арысь, успыхнуў пажар, пачалі рвацца боепрыпасы. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Ідзе эвакуацыя насельніцтва з дамоў, размешчаных каля вайсковай часці. У бальніцу пачалі паступаць першыя пацярпелыя.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў даручыў высветліць прычыны інцыдэнту, на месца ўжо вылецеў кіраўнік Мінабароны Нурлан Ермекбаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.