Вы тут

26 чэрвеня ў Валожынскім раёне пачнуцца комплексныя вучэнні


26-28 чэрвеня ў Валожынскім раёне адбудуцца комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторыі ад НС і грамадзянскай абароне. Яны праводзяцца адзін раз у сем гадоў.


- Па легендзе, цягам усіх трох дзён вучэнняў на тэрыторыі раёна захаваецца высокая тэмпература паветра, распаўсюдзіцца цыклон з парывамі паветра да 25 м/с, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч. - У першыя два дні вучэнняў аварыйныя службы будуць на практыцы ўзаемадзейнічаць, што дазволіць у самыя кароткія тэрміны ліквідаваць НС і мінімізаваць іх наступствы ў рэальным часе. На першым этапе спецыялісты прадухіляць буйны пажар у прыродных экасістэмах, ліквідуюць наступствы праходжання моцнага ветру, які выкліча падзенне дрэў, пашкоджанне будынкаў, дарожна-транспартныя здарэнні. Таксама спецыялісты будуць аднаўляць пашкоджаныя лініі электраперадач.

У другі дзень вучэнняў аварыйныя службы раёна прадухіляць пагрозу прарыву дамбы, ліквідуюць аварыю на вытворчым участку ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, уцечку газу ў жылым доме, пагрозу абвалу даху і апорных металічных канструкцый і іншыя ўмоўныя НС. Сігнал аб небяспецы ў выпадку пагрозы мясцовым жыхарам падасць сістэма абвесткі аб НС.

- Калі вы пачулі гук сірэны, неабходна неадкладна ўключыць тэлевізар, радыёпрыёмнік (іншыя СМІ) і праслухаць рэкамендацыі спецыялістаў пра тое, як сябе паводзіць, - распавяла Анастасія Швайбовіч.

У трэці дзень пройдзе тэарэтычнае занятак, падчас якога ратавальнікі абмяркуюць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і парадак рэагавання на іх і падвядуць вынікі вучэнняў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.