Вы тут

У жыхара Гродна ў лесе адняліся ногі, яго знайшлі праз чатыры дні


Жыхар Гродна, 66-гадовы Арсеній Ціхановіч, пайшоў з дому 18 чэрвеня прыблізна ў 13.00. Ён накіраваўся ў бок лесу каля вёскі Святліца Гродзенскага раёна і знік, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота Primamedia

Яго сваякі звярнуліся па дапамогу ў праваахоўныя органы. Для пошуку зніклага была задзейнічана міліцыя, актыўны ўдзел прымалі валанцёры. На жаль, пошукава-выратавальныя мерапрыемствы не прынеслі станоўчага выніку.

22 чэрвеня група людзей прыйшла на бераг Нёмана паблізу вёскі Пагараны Гродзенскага раёна. Там яны знайшлі мужчыну, які ляжаў, і паведамілі аб гэтым па тэлефоне 102. Праваахоўнікі ідэнтыфікавалі зніклага Арсенія Ціхановіча. Як аказалася, у яго адняліся ногі. Грамадзяніну была аказана ўся неабходная медыцынская дапамога, пасля чаго яго вярнулі дадому. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».