Вы тут

Галоўбух прадпрыемства ў Дубровенскім раёне скрала Br360 тыс


Галоўбух аднаго з прадпрыемстваў Дубровенскага раёна за пяць гадоў скрала Br360 тыс., паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.


Жанчына 1960 года нараджэння ажыццяўляла крадзяжы з дапамогай падсістэмы "кліент-банк". Дзякуючы выкарыстанню электронна-лічбавага подпісу ў яе была магчымасць складаць і перадаваць электронныя фінансавыя дакументы для выканання ў банкі. Такім чынам з 2012 па 2017 год яна рэгулярна ўносіла недакладныя звесткі аб сумах, якія падлягаюць залічэнню на свой карт-рахунак, а таксама рахункі іншых асоб, у некаторых выпадках яны ў працоўных адносінах з прадпрыемствам не знаходзіліся.

Усяго такім спосабам зламысніца незаконна завалодала грашыма прадпрыемства на агульную суму больш за Br360 тыс.

За крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі судом Дубровенскага раёна фігурантка справы прысуджаная да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў. Прысуд уступіў у законную сілу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?