Вы тут

Страты Беларусі ад падатковага манеўру за 5 месяцаў склалі каля $130 млн


Страты для беларускай эканомікі ад падатковага манеўру, які праводзіцца ў нафтавай галіне РФ, за студзень-май склалі каля $130 млн. Пра гэта распавяла намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Святлана Гурына, паведамляе БЕЛТА.


Фота investing.com

"Калі казаць пра бягучы год, то за пяць месяцаў страты ад падатковага манеўру для эканомікі рэспублікі склалі каля $ 130 млн", - сказала Святлана Гурына.

Паводле яе слоў, у "Белнафтахіме" разлічылі наступствы падатковага манеўру да 2024 года, вывучылі вопыт работы іншых НПЗ, якія набываюць нафту па сусветнай цане, і сфармавалі мадэль развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі на бліжэйшыя шэсць гадоў. У 2024 годзе цана на нафту павялічыцца адносна 2018 года на $ 127,7 за тону (пры каціроўцы $ 70 за бараль).

Святлана Гурына звярнула ўвагу, што да гэтага моманту беларускія НПЗ нічым не будуць адрознівацца ад іншых кантынентальных НПЗ як па тэхнічнай аснашчанасці, так і па цане на нафту, значыць, яны павінны будаваць сваю працу на агульнасусветных падыходах. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?