Вы тут

Аперацыю "Баграціён" абмяркуюць каля 500 навукоўцаў, гісторыкаў і архівістаў


27-28 чэрвеня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі НАН, Міністэрства абароны, Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь праводзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Аперацыя “ Баграціён”, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


У яе рабоце прымуць удзел каля пяцісот вядучых навукоўцаў, гісторыкаў, архівістаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Германіі, Літвы, прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, студэнтаў і курсантаў вышэйшых грамадзянскіх і ваенных навучальных устаноў, грамадскіх дзеячаў. У рамках канферэнцыі плануецца разгледзець сучасныя падыходы да асвятлення гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства; нацысцкую акупацыйную палітыку ў Беларусі; партызанскі рух і падпольную барацьбу на акупаванай тэрыторыі Беларусі; савецкае ваеннае мастацтва ў перыяд вызвалення Беларусі (1943 - 1944 гг.); пачатак аднаўлення народнай гаспадаркі БССР і іншыя

27 чэрвеня адбудзецца перадача Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі падборкі газеты "Чырвоная Армія". Перадаваць яе будзе дырэктар нямецкага выдавецтва ENOS Клаўс-Дытэр Цэнтграф.

У рамках форуму будуць таксама дэманстравацца выставы ўнікальных архіўных матэрыялаў, ваеннай літаратуры і тэхнікі. Ва ўнутраным дворыку Акадэміі навук будзе працаваць палявая кухня, дзе пачастуюць салдацкай кашай.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.