Вы тут

За мінулы тыдзень дзяржаўная лясная ахова ліквідавала 19 лясных пажараў


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.


Агульная плошча ўзгаранняў склала 5,3 гектара. Найбольшая колькасць пажараў адзначалася ў лясным фондзе Гомельскай і Віцебскай абласцей: тут было зафіксавана сем і шэсць выпадкаў узгарання адпаведна. У лясным фондзе Брэсцкай вобласці было ліквідавана чатыры лясныя пажары, Гродзенскай і Мінскай абласцей - па адным. У Магілёўскай вобласці выпадкаў узгарання ў лясным фондзе зафіксавана не было.

З-за ўмоў надвор'я (спякота, адсутнасць ападкаў) у большасці рэгіёнаў Беларусі на мінулым тыдні былі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Яны мелі на ўвазе поўную адмова ад наведвання лясоў грамадзянамі (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г.д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.

Згодна з Лясным кодэксам, рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне ляснога фонду ў пажаранебяспечны сезон прымаецца мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі пры пагрозе ўзнікнення лясных пажараў. Пры гэтым ключавым фактарам пры прыняцці такога рашэння з'яўляюцца ўмовы надвор'я: тэмпература, адсутнасць ападкаў, ветру і г.д.

Як правіла, меры абмежавальнага характару ўводзяцца пры наступленні чацвёртага класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я - калі стаіць гарачае, сухое надвор'е, адсутнічаюць ападкі, і пажар можа пачацца ад найменшай іскры. Увядзенне забароны на наведванне лясоў - мера, скіраваная на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

Па стане на 17.00 24 чэрвеня забароны на наведванне лясоў працягваюць дзейнічаць у 46 рэгіёнах краіны. Разам з тым, назіраецца тэндэнцыя зняцця абмежаванняў: у пачатку мінулага тыдня забароны былі ўведзеныя ў 82 раёнах. Зняцце абмежаванняў будзе працягвацца па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясным фондзе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».