Вы тут

Нацыянальны гістарычны музей пакажа малюнкі франтавых мастакоў


Часовая экспазіцыя "Малюнкі франтавых мастакоў", прымеркаваная да Дня Незалежнасці Беларусі, адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі 28 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўстанову.


На выставе прадстаўлены 50 унікальных работ з фондаў Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея, сярод якіх малюнкі ўдзельнікаў Усходне-Прускай аперацыі 1945 года Ананія Глухава, Германа Філатава, Сяргея Чуканава. Усе працы - бясцэнныя сведчанні гісторыі, што аднаўляюць жывы вобраз салдата, які на сваіх плячах вынес франтавы цяжар.

Сярод твораў, прысвечаных франтавому жыццю, мноства малюнкаў "перад боем", "паміж баямі", "пасля бою". "Каштоўныя сведчанні мінулых дзён, яны вызначаюцца падкрэсленай прастатой, натуральнасцю, адсутнасцю пазіравання і наўмыснай экзальтацыі. Некаторыя малюнкі знаёмяць з побытам воінаў на кароткім адпачынку", - адзначылі ў музеі.

  • Большасць экзэмпляраў, што захоўваюцца ў фондах Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея, не пашкадаваў час: папера пажоўкла, пагнулася. На многіх малюнках сустракаюцца запісы, магчыма, зробленыя ў спешцы. У рабоце мастакі выкарыстоўвалі любыя даступныя матэрыя: розныя алоўкі, туш, акварэльныя фарбы.

"За гады вайны былі прызваны і пайшлі дабравольцамі на фронт больш за 900 членаў Саюза мастакоў СССР. Па-рознаму склаліся іх воінскія лёсы: многія былі паранены і забіты, аддаючы жыццё за перамогу, - сказалі ў музеі. - Заўсёды застаючыся прафесіяналамі, у час кароткага адпачынку мастакі малявалі партрэты байцоў, эпізоды баёў для баявых лісткоў і ваенных газет, сцэны акопнага быту. Вайна стала для іх драматычнай школай батальнага мастацтва". Выстава "Малюнкі франтавых мастакоў" будзе працаваць па 28 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…