Пераслед па аўтадарозе М3 на хуткасці 250 км/г з удзелам некалькіх патрулёў, спроба тарана службовага аўто, рух у лясным масіве - так пачалася нядзельная раніца ў нарадаў ДАІ Мінскай вобласці, паведамляе сайт УУС аблвыканкама.
23 красавіка у 8:45 нарад спецыяльнага падраздзялення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама нёс службу на 11 км аўтадарогі М3 Мінск - Віцебск. Увагу супрацоўнікаў прыцягнуў BMW X5 М, які быў без нумароў і моцна перавысіў хуткасць.
Аўтааматар адразу паспрабаваў адарвацца ад экіпажа ДАІ, разагнаўшыся да 250 км/г. Не ўлічыў кіроўца, што аўтапарк Дзяржаўтаінспекцыі Міншчыны дазваляе пераследваць і такіх ліхачоў. Таксама ён паспрабаваў тараніць службовае аўто, але супрацоўнікам ўдалося пазбегнуць сутыкнення.
Кіроўца зразумеў, што не зможа ўцячы па аўтатрасе, прыняў рашэнне зрабіць гэта паблізу ляснога масіву. Экіпажы ДАІ, СП па ОБДД і Лагойскага РАУС, блакавалі выезды. У выніку мужчыну давялося спыніцца.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.