Вы тут

Інтэрнацыянальнае шэсце, горад майстроў, кулінарныя паядынкі


28 чэрвеня ў Бабруйску стартуе XV Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы». Які плаўна перацячэ ў Дзень горада.


На працягу трох дзён з 28 па 30 чэрвеня Бабруйск стане своеасаблівай сталіцай Дружбы. Асаблівасць фестывалю ў тым, што ён папулярызуе лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнай, а таксама сусветнай культуры і мастацтва. Яго ўдзельнікі дэманструюць самабытныя народныя песні і танцы, культурныя здабыткі і традыцыі. У юбілейным фэсце прыме ўдзел 22 калектывы з 17 краін свету. Упершыню будзе прадстаўлена творчасць Аргенціны, Узбекістана, Карэі. Артысты прымуць удзел у конкурсе «Вянок, як сімвал фестывалю — у падарунак фэсту», урачыстым адкрыцці і закрыцці форума, святочным тэатралізаваным шэсці, вечары дружбы з прэзентацыяй нацыянальных пачастункаў. Яны таксама выступяць са сваімі канцэртнымі праграмамі на прадпрыемствах горада і раённых пляцоўках, пазнаёмяцца з мясцовымі славутасцямі.

  • У выставе-кірмашу «Горад майстроў» прымуць удзел каля 330 умельцаў з усіх куткоў Беларусі, прыязджаюць нават прадстаўнікі з Украіны. Пасля свята фестывальныя экспанаты папоўняць фонды Бабруйскага краязнаўчага музея.

Сімвалічна, што 29 чэрвеня Бабруйск адзначае Дзень горада. Гэта дадасць агульнаму святу шмат прыгожых фарбаў і дадатковых пляцовак. Традыцыйна папулярна у гараджан і гасцей горада пляцоўка, дзе адбываецца фестываль ежы «Запрашаем смачна есцi!» Незвычайнасць яго ў тым, што стравы на свежым паветры гатуюць кіраўнікі бабруйскіх прадпрыемстваў. А дэгуставаць іх можна бясплатна, або за сімвалічную плату, грошы потым перадаюць на дабрачынныя рахункі горада. У гэты ж дзень з а паловы чацвёртай і да позняга вечара для бабруйчан і гасцей будуць спяваць і танцаваць на адкрытай пляцоўцы на плошчы Леніна удзельнікі фестывалю «Вянок дружбы». Потым іх зменяць артысты беларускай эстрады і ўсё завершыцца святочным салютам.

— Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» з’яўляецца брэндам Бабруйска, адным з яркіх і самабытных фестываляў Магілёўскай вобласці, — адзначае начальнік аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Вадзім Шчэрбіч. — Удзел творчых дэлегацый у фестывалі дазволіла стварыць больш дружыя ўзаемаадносіны з нашымі суседзямі. Сёння расійскія гарады Наро-Фамінск, Уладзімір і Колпіна, а таксама славацкі Пухаў і латышскі Даўгаўпілс з’яўляюцца гарадамі-партнёрамі Бабруйска. Урачыстае адкрыццё алеі гарадоў-партнёраў адбудзецца як раз падчас святкавання Дня горада. Фестываль добра папулярызуе Бабруйск і ў цэлым Беларусь за межамі краіны. Дастаткова ўзгадаць, што за 15 гадоў яго існавання на канцэртных пляцоўках горада выступілі каля 300 калектываў з агульнай колькасцю больш чым 8,5 тысяч артыстаў з 43 краін свету.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.

Палітыка

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Спікер верхняй палаты акрэсліла асноўныя задачы, якія стаяць перад сёмым скліканнем Савета Рэспублікі.

Эканоміка

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва сталі працаваць больш эфектыўна і вынікова

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва сталі працаваць больш эфектыўна і вынікова

Значную ўвагу на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пачалі звяртаць даўно, прычым на самым высокім дзяржаўным узроўні.

Эканоміка

Ці патаннее жыллё ў наступным годзе?

Ці патаннее жыллё ў наступным годзе?

А што ў сталіцы — тое і ў рэгіёнах.