Вы тут

У Лідскім раёне ў Нёмане патанула дзяўчынка


У Лідскім раёне 24 чэрвеня патанула 13-гадовая дзяўчынка з райцэнтра. Яна купалася ў Нёмане, не ўмеючы плаваць, гаворыцца на сайце Следчага камітэта Беларусі.


Трагедыя адбылася паблізу вёскі Дакудава-2. У рацэ разам з дзяўчынкай купаліся два малалетніх хлопчыка, бабуля якіх прыглядала за дзецьмі. Плынь ракі забрала дзяўчынку і васьмігадовага хлопчыка, аднак яму ўдалося самастойна выбрацца на бераг. Месца для купання не прызначана. Спецыялісты ТРВАД працягваюць пошук цела дзяўчынкі.

Фота: sk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.