Вы тут

Наш край любімы — Беларусь


Да спартыўнага форуму музеі нашай краіны падрыхтавалі выставы, якія знаёмяць з культурнай і духоўнай спадчынай беларусаў.


Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, напрыклад, стварыў цэнтр беларускай культуры ў вёсцы спартсменаў. Як расказаў нам дырэктар музея Павел Сапоцька, госці сталіцы змогуць на свае вочы ўбачыць там беларускія нацыянальныя строі, музычныя інструменты, графічныя творы, пазнаёміцца з беларускімі народнымі промысламі і рамёствамі. У цэнтры працуе сувенірны кіёск.

Спецыяльна да ІІ Еўрапейскіх гульняў у сценах гістарычнага музея, што на вуліцы К. Маркса, 12 у Мінску, адкрылася выстава “Наш край любімы — Беларусь”. Яна знаёміць сваіх наведнікаў з духоўнымі традыцыямі беларускага народа. Экспазіцыя складаецца з унікальных музейных прадметаў этнаграфіі і сучасных твораў беларускіх скульптараў і мастакоў. Сярод іх такія прызнаныя майстры, як Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік, Мікалай Кузьміч, Уладзімір Слабодчыкаў, Рыгор Сітніца, Уладзімір Васюк, Ала Непачаловіч, Тамара Васюк, Наталля Сухаверхава і Алена Обадава. Выстава будзе працаваць да 5 ліпеня.

Культурная праграма ІІ Еўрапейскіх гульняў стартавала з 1 мая 2019 года. У ёй задзейнічана каля 50 устаноў культуры Мінска, з якіх больш 20 музеяў.

Віта Зорына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».