Вы тут

Саюзная моладзь сталіцы пазмагаецца ў караоке-турніры


26 чэрвеня адбудзецца Мінскі гарадскі караоке-турнір для саюзнай працоўнай моладзі “Мінск - Сталіца моладзі!”.


У караоке-клубе “Еўропа” сустрэнуцца 45 чалавек - лідары пярвічных арганізацый БРСМ сталічных прадпрыемстваў і арганізацый. Станоўчую атмасферу створыць вядучы Іван Малашчанка.

У своеасаблівай музычнай бітве будуць змагацца дзевяць каманд пярвічных арганізацый БРСМ, каб даказаць сваю грунтоўнасць на музычным рынгу. Удзельнікі пакажуць сваё вакальнае майстэрства ў трох турах: “Размінка”, “Беларусь Памятае”, “Сталіца моладзі”.

У першым туры неабходна будзе выканаць музычную кампазіцыю, якая выпадзе камандзе метадам лёсавання. Для другога этапу турніру ўдзельнікі рыхтуюць тэатралізаваны нумар на ваенную тэматыку. Фінальным турам музычнага спаборніцтва стане тур “Сталіца моладзі”. Да яго каманды падрыхтаваліся загадзя, змяніўшы тэкст папулярных песень на зададзеную тэму.

Кампетэнтнае журы ацэніць вакальныя дадзеныя і настрой падачы кампазіцый. Кожны караоке-калектыў паспрабуе здзівіць не толькі сваім добрым спевам, але арыгінальнасцю і крэатыўнасцю выканання нумароў. Па выніках турніру ўсіх удзельнікаў чакае цырымонія ўзнагароджання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.