Вы тут

У сталіцы пройдзе навуковая інтэрактыўная шоу-праграма


29 чэрвеня ў 12.00 у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Мінску ў рамках прэзентацыі руху студэнцкіх атрадаў БРСМ пачнецца навуковая інтэрактыўная шоу-праграма "Атомдвиж”.


Пляцоўка арганізавана Інфармацыйным цэнтрам па атамнай энергіі Мінска (ІЦАЭ) пры падтрымцы інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі "Расатам" і садзейнічанні беларускіх студэнцкіх атрадаў.

“Атомдвиж” - гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе на працягу ўсяго дня (з 12.00 да 19.30) яе наведвальнікі змогуць прыняць удзел у забаўляльных гульнях, выпрабаваць сябе ў спартыўных спаборніцтвах, паглядзець навуковыя шоу і навучыцца новаму на тэматычных майстар-класах. Ва ўсе забаўляльныя фарматы праграмы арганічна інтэграваныя займальныя звесткі аб тэхналогіях і перадавых дасягненнях навукі.

Гасцей мерапрыемства чакаюць гіганцкі аўтамат Максвелла, прафесійны футбольны фрыстайл, музычны флэшмоб, эфектнае азотнае шоу, “Атомball”, велізарныя шашкі “Свет элементарных часціц”, актыўныя гульні “Паскаральнікі часціц”, “Цэнтрыфугі” і многае іншае.

На пляцоўцы будзе арганізавана зона адпачынку “Шацёр стабільных ізатопаў”. У фінале праграмы -- навукова-папулярная лекцыя дыетолага, урача-эндакрынолага, аўтара праграмы ўсвядомленага харчавання, аўтара ўнікальнай методыкі, якая ўключае ў сябе тэарэтычныя аспекты харчавання і зніжэння вагі, работу над звычкамі.

Мінулай восенню ў рамках юбілею Астраўца ІЦАЭ ўпершыню правёў у Астраўцы публічную забаўляльную праграму “Зялёны квадрат” пры ўдзеле байцоў студэнцкіх атрадаў Саюзнай дзяржавы. Яе наведалі больш за 9 тысяч чалавек. Навукова-інтэрактыўная шоу-праграма "Атомдвиж” -- другі праект мінскага цэнтра на адкрытай пляцоўцы, арыентаваны на яшчэ большую шырокую аўдыторыю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».