Вы тут

Як змагацца з пустацветам агуркоў


У цяпліцах не варта адначасова вырошчваць партэнакарпічныя і непартэнакарпічныя (гэта значыць тыя, якія патрабуюць апылення) сарты агуркоў. У адваротным выпадку першыя страцяць свае форму і смак, будуць нашмат горш расці і пладаносіць.


На закладку большай колькасці песцікаў (гэта значыць «дзяўчынак») уплываюць такія фактары, як кароткі дзень, нізкія начныя тэмпературы, высокая сонечная актыўнасць, павышаны ўзровень азоту ў глебе, празмернасць чаднага або вуглякіслага газу. Калі мокра, суха або цесна, то пачынаецца магутны рост сцёблаў і ўтварэнне мужчынскіх кветак, якія ў народзе і называюць пустацвет. Некаторыя агароднікі абрываюць іх. Гэтага ні ў якім разе рабіць нельга, бо «мужчыны» патрэбны для апылення: без іх завязванне пладоў проста немагчыма.

Доўгі светлавы дзень, высокая дзённая і начная тэмпературы, паніжаная вільготнасць паветра і глебы, лішак калію ссоўваюць пол кветкі ў мужчынскі бок — развіваюцца толькі тычынкі.

Першымі ў ніжніх вузлах галоўнага сцябла ўтвараюцца толькі мужчынскія кветкі, затым ідзе чаргаванне мужчынскіх, жаночых і змешаных кветак. Колькасць жаночых паступова павялічваецца да вяршыні галоўнага сцябла і на бакавых парастках. Суадносіны мужчынскіх і жаночых кветак таксама залежаць ад асаблівасцяў сорту, якасці насення і ўмоў вырошчвання.

  • Агурок патрабавальны да вільгаці, асабліва ў час цвіцення і плоданашэння. Аднак у пачатку цвіцення палівы лепш скараціць, а затым зноў узмацніць. Гэта спрыяе больш хуткаму ўтварэнню пладоў.
  • Пры гарачым надвор'і разам з багатымі палівамі агуркоў спалучаюць іх частыя апырскванні.
  • Пылок агурка гіне пры тэмпературы, большай за 30 0С. Таму ў гэты час у цяпліцы трэба расставіць ёмістасці з вадой.
  • Нізкія тэмпературы і рэзкія перапады дзённых і начных тэмператур з'яўляюцца прычынамі пагаршэння смакавых якасцяў агурка. Таксама агуркі зусім не церпяць скразнякоў.

Дарогу «старым»

Для пасеву лепш браць старое (2—4-гадовага тэрміну захоўвання) насенне. Расліны з іх атрымліваюцца больш ураджайныя, бо раней фарміруюць большую колькасць жаночых кветак і, такім чынам, будучых пладоў. А вось леташняе насенне дадуць толькі расліны, абсыпаныя пустацветам.

Каб максімальна знізіць колькасць пустых завязяў, насенне трэба прагрэць. Навошта? Аказваецца, у агурочных зярнятках змяшчаецца шмат бялку. Калі пасеяць свежае насенне, то яго лішак дазволіць парасткам жыраваць і хутка расці, але ніяк не пладаносіць. Лістоў будзе шмат, а завязяў — мала. Пры працяглым жа праграванні бялкі, якія змяшчаюцца ў насенні, «старэюць», і расліны зацвітаюць раней, даюць больш жаночых кветак. Значыць, і ўраджай будзе лепшы.

Прышчыпніце яго

Немалаважная ўмова і асветленасць градкі. Дрэннае ветранне — дрэннае апыленне. Загушчанасць пасадак вядзе толькі да павелічэння колькасці пустацветаў.

Пры з'яўленні мноства мужчынскіх кветак прышчыпніце верхавіну галоўнага сцябла. Гэта паскорыць развіццё бакавых плецяў, на якіх і ўтвараецца больш за ўсё жаночых кветак. У хуткаспелых сартоў прышчыпваюць галоўнае сцябло пасля дзясятага, а ў познаспелых — пасля восьмага ліста.

Напэўна, гэтую працэдуру расліна ўспрымае як своеасаблівую катастрофу, якая пагражае «роду».

Паліў

Адна з асноўных прычын затрымкі з'яўлення жаночых кветак — паліў халоднай вадой. Таму паліваць трэба заўсёды толькі цёплай (не ніжэй за плюс 23—25 градусаў).

Калі пустацветаў вельмі шмат, паліў на час спыніце, прымусьце агуркі пахвалявацца. І вы ўбачыце: завязяў стане больш. 

І так падвядзём вынік

Прычынамі вялікай колькасці пустацветаў могуць стаць:

  • пасеў свежага насення (першага года захоўвання);
  • непрагрэтае перад пасевам насенне;
  • высокая тэмпература паветра;
  • пасеў у зацененых месцах;
  • моцная загушчанасць;
  • парушэнне балансу харчавання (унясенне вялікіх доз азотных угнаенняў);
  • моцнае пераўвільгатненне глебы.

Загаловак у газеце: Змагаемся з пустацветам агуркоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?