Вы тут

Сярод замежных гасцей на адкрыцці Гульняў пераважалі расіяне


Кампанія МТС прааналізавала мабільную актыўнасць сваіх абанентаў на стадыёне «Дынама» 21 чэрвеня. Падчас адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў гледачы на трыбунах нагаварылі па тэлефоне 849 гадзін, прапампавалі 1100 гігабайт інтэрнэт-трафіку і адправілі больш за 4,7 тысячы SMS. 


Для таго, каб прапусціць пікавыя аб’ёмы трафіку падчас адкрыцця Гульняў, пры будаўніцтве тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на стадыёне былі выкарыстаныя нестандартныя тэхнічныя рашэнні. Адным з забудоўшчыкаў выступіла кампанія МТС.

Была створана трохмерная мадэль «Дынама» і з дапамогай адмысловай праграмы пралічаны аптымальныя пункту размяшчэння антэн. Частку з іх размясцілі над трыбунамі па ўсім перыметры стадыёна, тут выкарыстоўвалі спецыяльныя стадыённыя антэны, частку — унутры арэны. Гэта дазволіла забяспечыць максімальнае пакрыццё і гарантаваць якасную сувязь для тысяч гледачоў на трыбунах і ў памяшканнях пад трыбунамі, залах для прэс-канферэнцый, vip-залах і іншых памяшканнях.

Сярод зарэгістраваных у сетцы МТС замежных гасцей, што прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці, лідзіруюць госці з Расіі (больш за 51%), на другім месцы — Украіна. У тройцы лідараў таксама фанаты з Нідэрландаў. На чацвёртым і пятым месцах — Эстонія і Германія. У дзясятку краін з найбольшай колькасцю зарэгістраваных абанентаў увайшлі таксама Польшча, Літва, Кітай, Латвія і Казахстан.

МТС выступае Нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?