Вы тут

Як абараніць дзяцей ад траўмаў пры катанні на веласіпедах і самакатах


Летам вывіхі, расцяжэнні і пераломы здараюцца ў дзяцей ледзь не часцей, чым у зімовы галалёд. Адбываецца гэта таму, што летам дзеці больш актыўныя і свабодныя. А яшчэ таму, што цёплая пара — час ровараў, электрасамакатаў, гіраскутараў і іншых сродкаў перамяшчэння.


— У час летніх канікул практычна штодзень у нашу паліклініку звяртаюцца з траўмамі, атрыманымі падчас катання на такіх сродках, — кажа загадчык хірургічнага аддзялення дзіцячай паліклінікі № 2 Гродна Валерый Пыж. — Тым больш што цяпер гэта ўсё можна ўзяць напракат. Дзеці не выконваюць тэхніку бяспекі, катаюцца без адпаведнай экіпіроўкі: шлемаў, накаленнікаў і налакотнікаў.

Паводле слоў спецыяліста, у выніку падзенняў дзеці часцей за ўсё атрымліваюць закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы (страсенні мазгоў), удараныя раны, ранкі твару. Нярэдкія і траўмы канечнасцяў — пераломы рук, вялікія скальпаваныя раны каленных і локцевых суставаў, якія дрэнна загойваюцца і могуць прыводзіць да ўтварэння рубцоў.

— Першая дапамога бацькоў ці дарослых у такіх выпадках — вызваліць рану ад пабочных прадметаў, прамыць праточнай вадой, можна з мылам, накласці чыстую павязку і звярнуцца да доктара, — нагадвае Валерый Пыж.

Ёсць і спецыфічныя траўмы, якія дзеці атрымліваюць з-за бесклапотнасці саміх дарослых. Нярэдка 3—6-гадовых малых садзяць на багажнік веласіпеда. Падчас руху нага трапляе ў кола — і дзіця атрымлівае пералом шчыкалаткі, глыбокія скальпаваныя раны, якія марудна паддаюцца лячэнню і пакідаюць рубцы.

— Дарослым трэба памятаць аб мерах бяспекі: маленькіх дзяцей лепш не перавозіць на багажніку. У адваротным выпадку ровар павінен быць абсталяваны ахоўным кажухом, павінна быць велакрэсла для перавозкі дзяцей, — папярэджвае спецыяліст.

Дарэчы, на базе дзіцячай паліклінікі № 2 Гродна працуе падрыхтоўчы цэнтр для бацькоў па навучанні правілам бяспекі. На лекцыях, якія суправаджаюцца відэаматэрыяламі, спецыялісты расказваюць і паказваюць, як арганізаваць прастору ў кватэры, каб яна была цалкам бяспечнай для самых маленькіх, як зберагчы ад траўмаў больш дарослых дзяцей і інш. Трапіць на заняткі можна, папярэдне запісаўшыся па гарадскім тэлефоне 52-14-10.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.