21 кастрычніка, серада

Вы тут

У Мазыры адкрыўся грамадскі цэнтр сацыяльных паслуг «Асаблівае сэрца»


Грамадскі цэнтр сацыяльных паслуг «Асаблівае сэрца» адкрыўся ў Мазыры ў пачатку чэрвеня. Гэта бацькоўская арганізацыя, членамі якой з'яўляюцца 49 сем'яў, дзе жывуць дзеці-інваліды ці маладыя людзі з інваліднасцю.


Першапачаткова Мазырская арганізацыя «БелАДДзІіМІ» была сямейным клубам і трымалася на шасці ініцыятыўных матулях. Цяпер тут рэалізоўваюцца два міжнародныя праекты. Дзякуючы дабрачыннаму фонду «Дзікія гусі» з Нідэрландаў бацькі вывучаюць канцэпцыі кінестэтыкс і эргатэрапію, каб авалодаць прафесійнымі навыкамі дагляду за ляжачымі. А праект «Сямейны клуб «Адкрытае асаблівае сэрца», падтрыманы пасольствам ЗША па праграме малых грантаў, прапануе шматлікія паслугі сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, у тым ліку тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Гэта псіхатрэнінгі, няня на гадзіну, работа з сіблінгамі — здаровымі дзеткамі з сем'яў, дзе ёсць інваліды.

Абодва праекты аб'ядноўвае ў грамадскі цэнтр сацыяльных паслуг «Асаблівае сэрца» ініцыятыва ў межах праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю», які быў падтрыманы Агенцтвам па міжнародным развіцці ЗША (USАІD).

— Мы працуем на ўсіх членаў сям'і, — тлумачыць Валянціна БІЧЫКАВА, старшыня цэнтра сацыяльных паслуг «Асаблівае сэрца». — Ведаючы, як функцыянуе цела, ты можаш лепш дапамагчы свайму дзіцяці і такім чынам зрабіць яго больш мабільным. Гэта таксама і псіхалагічная перадышка, бо найчасцей мамы з дзецьмі-інвалідамі застаюцца адны. Яшчэ — навучанне камп'ютарнай грамаце больш сталых бацькоў, дамаводства, кулінарыя, рукадзелле і шмат іншых заняткаў і паслуг. А часам бацькам проста трэба пагаварыць...

Падобны цэнтр у Беларусі першы, і ён ставіць перад сабой максімальна амбіцыйныя планы дапамогі.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: «Асаблівае сэрца» для дапамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.