Вы тут

Беларускія батутысты пацвердзілі званне найлепшых у Еўропе


Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская заваявалі залатыя медалі ў сінхронных скачках на батуце.  Дзяўчыны паказалі найскладанецшую праграму, выканаўшы яе беспамылкова, і апярэдзілі сваіх галоўных канкурэнтак расіянак Яну Паўлаву і Ірыну Кундзiус. Другое месца занялі ўкраінкі Святлана Малькова і Марына Кійко, «бронзу» заваявалі расіянкі.


Нагадаем, учора ў індывідуальных скачках Ганна Ганчарова стала ўладальніцай «бронзы».  Такі ж вынік у яе быў чатыры гады таму на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у фінальную стадыю індывідуальнага турніру з першага месца. Другі беларус, Алег Рабцаў, не змог прабіцца ў фінал. Але Уладзіслаў змог зноў стаць чэмпіёнам.

Нагадаем, на I Еўрапейскіх гульнях у Баку Ганчароў быў сярэбраным прызёрам у гэтым відзе праграмы.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».