Вы тут

Беларусы заваявалі тры залатыя медалі ў пяты дзень Гульняў


У пяты дзень спаборніцтваў на ІІ Еўрапейскіх гульнях беларускія спартсмены дадалі ў скарбонку каманды тры медалі, усе яны вышэйшай пробы.


Спачатку чэмпіёнам стаў дасведчаны веласіпедыст Васіль Кірыенка, які перамог у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам. Для яго гэта другое “золата” Еўрапейскіх гульняў - у Баку-2015 ён таксама быў найлепшым у гэтай дысцыпліне.

Далей перамогамі вызначыліся батутысты, на вышэйшую прыступку падняўся дуэт Ганна Ганчарова/Марыя Махарынская ў сінхронных скачках і Уладзіслаў Ганчароў ў індывідуальным практыкаванні.

Пасля пяці спаборніцкіх дзён на рахунку беларускай зборнай 41 узнагарода (14 залатых, 9 сярэбраных, 18 бронзавых). Гэта другое месца ў агульнакамандным медальным заліку. Першы радок за расіянамі - 53 узнагароды (24, 13, 16), на трэцім месцы Грузія - 20 (6, 5, 9). Далей размясціліся каманды Украіны і Італіі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.