Вы тут

Выдавецтва БелЭн выпусціла кнігу пра лагер ваеннапалонных у Масюкоўшчыне


Кніга "Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных" выйшла ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", паведаміў БЕЛТА дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч.


Фота nlb.by

"Кніга пра адну з самых трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі - масавым знішчэнні савецкіх вайскоўцаў у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных - пабачыла свет у нашым выдавецтве на беларускай, рускай і англійскай мовах, - адзначыў дырэктар. - Выданне праілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, фотакопіямі архіўных дакументаў, якія сведчаць аб бязлітаснай эксплуатацыі і масавым знішчэнні савецкіх ваеннапалонных ".

У выданні прыводзяцца жудасныя факты пра савецкіх вайскоўцаў, якія трапілі ў фашысцкі палон у гады вайны. Як вядома, трагічна склаўся лёс абсалютнай большасці такіх чырвонаармейцаў. "У 1941 году вермахтам было запалонена за 3,4 млн ваеннаслужачых Чырвонай Арміі, з іх 323 тыс. у чэрвені-ліпені падчас ваенных дзеянняў на прасторы ад Беластока да Мінска. Да канца студзеня 1942-га ў жывых засталося каля 1,4 млн чалавек, 2 млн былі расстраляныя, загінулі ад голаду, холаду, хвароб у нацысцкіх лагерах або падчас транспарціроўкі ў месцы зняволення. На акупаванай Беларусі ў 1941-1944 гадах загінулі больш як 810 тыс. савецкіх ваеннапалонных. Лагер савецкіх ваеннапалонных у Масюкоўшчыне існаваў самы працяглы перыяд: з ліпеня 1941-га па ліпень 1944 года. За гэты час у ім загінулі звыш 80 тыс. чалавек", - распавёў Уладзімір Андрыевіч.

Лагер у Масюкоўшчыне (Шталаг №352) быў адным з найбуйнейшых у Беларусі па колькасці загінулых у ім савецкіх ваеннапалонных. Але на беларускай зямлі нацысцкія акупанты стварылі шмат іншых падобных месцаў масавага знішчэння чырвонаармейцаў і камандзіраў, якія апынуліся ў палоне, дзе колькасць забітых і закатаваных дасягала тысяч і дзясяткаў тысяч чалавек. У кнізе даецца інфармацыя аб іншых месцах знішчэння ваеннапалонных на Беларусі ў гады вайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».